3 лiпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 

 

 

ДАРАГIЯ НОВАПАЛАЧАНЕ I ГОСЦI НАШАГА ГОРОДА!

 

Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

 

Гэта свята – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый. Ён дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, што было набыта старэйшым пакаленнем дзеля будучыні.

 

Нас аб’ядноўвае любоў да Радзімы, шчырае жаданне зрабіць сваю краіну мацнейшай і больш прыгожай. Сёння мы нясём адказнасць за будучыню нашай дзяржавы і ўпэўненыя ў тым, што суверэнітэт і незалежнасць заўсёды будуць асновай дынамічнага і паспяховага развіцця Беларусі.

 

Мы аддаём даніну глыбокай павагі ветэранам за самаадданую любоў да Айчыны, мужнасць і стойкасць, праяўленыя ў барацьбе за мір і шчасце на зямлі. Выказваем удзячнасць за плённую працу тым, хто ўздымаў краіну ў пасляваенныя гады. Дзякуем усіх, хто сваімі адказнымі ад носінамі да даручанай справы ўносіць важкі ўклад у развіццё Наваполацка і нашай дзяржавы.

 

У гэты светлы і радасны дзень жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту. Хай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі!

 

 

Интернет-ресурсы