Вiншаванне хрысцiянам, якiя святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня 

 

 

ПАВАЖАНЫЯ НОВАПАЛАЧАНЕ!

Ад усёй душы прымiце вiншаваннi з самым добрым, светлым, цудоўным Святам Божага Нараджэння!

 

Раство Хрыстова – гэта свята поўнае радасцi, светлай надзеi, дабра i еднасцi. Беларускi народ заўсёды прытрымлiваўся такiх сапраўдных чалавечых каштоўнасцей, як узаемаразуменне, сумленнасць, мiласэрнасць, што ляжаць у аснове чалавечага жыцця.

 

Праз тысячагоддзi Нараджэнне Хрыстова нясе з сабой урачыстасць любовi, з’яўляецца невычэрпнай крынiцай духоўнай радасцi i творчых сiл, натхняе лю дзей на высакародныя ўчынкi, клопат пра блiзкiх. Захаванне хрысцiянскiх традыцый умацоўвае сувязь пакаленняў, асвяшчае жыццё нязгасным святлом веры, раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра i мiласэрнасцi.

 

Няхай святло каляднай зоркi суправаджае ўсiх нас, зберагаючы ад гора i бяды. Прыносiць у кожную сям’ю мiр i дабрабыт.

 

 

Інтэрнэт-рэсурсы