Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

Романовский Николай Романович

Адрас: г.Наваполацк, вул.Маладзёжная,74.

Электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Начальнік аддзела - Раманоўскі Мікалай Рамановіч. Каб. №313, тэл. 50-39-50.

Графік прыёму наведвальнікаў


Намеснік начальніка аддзела – Сцегашова Наталля Валер'еўна. Каб. №301, тэл. 75-05-77.

Галоўны спецыяліст – Гуткін Дзяніс Ігаравіч. Каб. №309, тэл. 50-32-03.

Галоўны спецыяліст – Аўсюк Ганна Аляксандраўна. Каб. №309, тэл. 50-32-53.

Графік працы аддзела: 
панядзелак-пятніца з 08.00 да 17.00; абед з 13.00 да 14.00. Выхадныя – субота і нядзеля.


Кніга заўваг і прапаноў
знаходзіцца ў кабінеце №309. Адказная за вядзенне кнігі заўваг і прапаноў – галоўны спецыяліст Аўсюк Ганна Аляксандраўна (тэл. 50-32-53).

Камісія па прафілактыцы і папярэджанні карупцыйных праяў у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта:

• старшыня камісіі - Гуткін Дзяніс Ігаравіч, галоўны спецыяліст, тэл. 50-32-03.

Вышэйстаячыя дзяржаўныя органы


Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта з'яўляецца структурным падраздзяленнем Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта з правамі юрыдычнай асобы і ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з галоўным ідэалагічным упраўленнем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, структурнымі падраздзяленнямі гарвыканкама, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі горада. У сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.


Пералік арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці горада Наваполацка, органам кіравання якіх з'яўляецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта:

• Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтр культуры г.Наваполацка»;

• Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Наваполацка»;

• Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў №1 г.Наваполацка»;

• Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая мастацкая школа імя І.Ф.Хруцкага г.Наваполацка»;

• Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў №3 г.Наваполацка»;

• Установа культуры «Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка»;

• Камунальнае ўнітарнае кінавідовішчнае прадпрыемства кінавідэапракату «Кінавідэацэнтр г.Наваполацка»;

• Наваполацкае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Парк культуры і адпачынку»;

• Установа «Рэдакцыя гарадской газеты «Наваполацк сёння»;

• Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства г.Наваполацка «Наваполацкае кабельнае тэлебачанне «Вектар»;

• Даччынае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Культурна-забаўляльны цэнтр «Вектар»;

• Установа г.Наваполацка «Рэдакцыя тэлепраграмы «Вектар ТБ».


Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарвыканкама ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010г. нумар 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» (з улікам норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2012г. №197)

№ працэдуры

Назва адміністрацыйнай працэдуры

Глава 2. ПРАЦА І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА

2.1.

Выдача выпіскі (копіі) з працоўнай кніжкі

2.2.

Выдача даведкі аб месцы працы, службы і займаемай пасадзе

2.3.

Выдача даведкі аб перыядзе працы, службы

2.4.

Выдача даведкі аб памеры заработнай платы (грашовага забеспячэння) *

2.5.

Прызначэнне дапамогі па цяжарнасці і родах *

2.6.

Прызначэнне дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці *

2.8.

Прызначэнне дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці *

2.9.

Прызначэнне дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў *

2.91.

Прызначэнне дапамогі сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў *

2.12.

Прызначэнне дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады *

2.13.

Прызначэнне дапамогі па доглядзе хворага дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў *

2.14.

Прызначэнне дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і дзіцяцi-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку хваробы маці або іншай асобы, якая фактычна ажыццяўляе догляд дзіцяці *

2.16.

Прызначэнне дапамогі пры санаторна-курортным лячэнні дзіцяці-інваліда *

2.18.

Выдача даведкі аб памеры прызначанай дапамогі на дзяцей і перыядзе яе выплаты *

2.19.

Выдача даведкі аб выхадзе на працу, службу да заканчэння водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і спыненні выплаты дапамогі *

2.20.

Выдача даведкі аб утрыманні аліментаў і іх памеры *

2.24.

Выдача даведкі аб незабяспечанасці дзіцяці ў бягучым годзе пуцёўкай за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў лагер з кругласутачным знаходжаннем

2.25.

Выдача даведкі аб знаходжанні ў водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў

2.29.

Выдача даведкі аб перыядзе, за які выплачана дапамога па цяжарнасці і родах *

2.35.

Выплата дапамогі на пахаванне *

2.44. Выдача даведкі аб невыдзяленні пуцёўкі на дзяцей на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў бягучым годзе

Глава 18. АТРЫМАНЫЯ ДАХОДЫ І ВЫПЛАЧАНЫЯ ПАДАТКІ, ПОШЛІНЫ, АТРЫМАННЕ ЗВЕСТАК З АДЗІНАГА ДЗЯРЖАЎНАГА РЭЕСТРА ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ, ПРАСТАЎЛЕННЕ АПАСТЫЛЮ НА ДАКУМЕНТАХ АБО ЛЕГАЛІЗАЦЫЯ ДАКУМЕНТАЎ

18.7.

Выдача даведкі аб наяўнасці або аб адсутнасці выканаўчых лістоў і (або) іншых патрабаванняў аб спагнанні з асобы запазычанасці па падатках, іншых даўгах і абавязацельствах перад Рэспублікай Беларусь, яе юрыдычнымі і фізічна асобамі для вырашэння пытання аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь

18.13.

Выдача даведкі аб даходах, вылічаных і ўтрыманых сумах падаходнага падатку з фізічных асоб

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца па заявах грамадзян, у фармаце PDF (ПАДРАБЯЗНА)

* Па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур №№ 2.4, 2.5., 2.6., 2.8., 2.9, 2.9 1, 2.12., 2.13, 2.14, 2.16, 2.18, 2.19., 2.20, 2.29, 2.35 звяртацца ў бухгалтэрыю ДУ «Цэнтр па абслугоўванні дзейнасці бюджэтных арганізацый» па тэлефоне 50-32-71.

Графік дзяжурства адказных за выкананне адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян.

Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння


Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012г. нумар 156 «Аб зацвярджэнні адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2009г. №193 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»

№ працэдуры

Назва адміністрацыйнай працэдуры

Глава 11. АДУКАЦЫЯ І МАЛАДЗЁЖНАЯ ПАЛІТЫКА

11.7.

Уключэнне мясцовых маладзёжных і (або) дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў у мясцовы рэестр маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў, якія карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай

Глава 12. ФІЗІЧНАЯ КУЛЬТУРА І СПОРТ, ТУРЫЗМ І КУЛЬТУРА

12.9.

Выдача дазволу на эксплуатацыю кіназалы, іншага спецыяльна абсталяванага памяшкання (месца), абсталяванага кіна-абсталяваннем, і такога абсталявання

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, у фармаце PDF (ПАДРАБЯЗНА).


Афіцыйна:

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія выконваюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны

Last modified on 02.02.22
Інтэрнэт-рэсурсы